Меню

У Стоўбцах прайшоў мітынг да 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістану

Общество

У Стоўбцах прайшоў мітынг, прысвечаны 35-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістану. 

Ля стэлы ў гонар загінуўшых землякоў сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты, моладзь, прадстаўнікі ветэранскай і прафсаюзнай арганізацый, працоўных калектываў, грамадскасць.

Перад прысутнымі выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель, ваенны камісар Стаўбцоўскага раёна Аляксей Дзядкоў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Рыгор Мамайка, вучаніца 9 «А» класа СШ № 2 г. Стоўбцы Аляксандра Нікалаеня.

У гонар тых, хто не вярнуўся з той неаб’яўленай вайны, прагучаў салют. Да стэлы былі ўскладзены жывыя кветкі памяці.

Сяргей Шэсцель у прыватнасці сказаў: «Праяўляючы мужнасць, адвагу, стойкасць, воіны-інтэрнацыяналісты захавалі вернасць прысяге, выканалі свой інтэрнацыянальны доўг, у тым ліку цаной уласнага жыцця. Успамінаючы тых, хто не вярнуўся, мы схіляем галовы і ўшаноўваем герояў. Памяць аб той вайне жыве ў нашых сэрцах. На гераічных традыцыях мы выхоўваем наша маладое пакаленне».
               
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара 
Рекомендуем