З архіва былога фотакарэспандэнта раёнкі Міхаіла Мазура

Марыя Якаўлеўна Лукашэвіч – адна з тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. З першых дзён вайны яна актыўна пачынае дзейнічаць у групе камсамольцаў-падпольшчыкаў у старажытным мястэчку Магільнае, што на Уздзеншчыне.
У 1942 годзе Марыя Якаўлеўна ўступае ў атрад імя Катоўскага брыгады імя Варашылава.
З хваляваннем успамінала жанчына, як яна хадзіла па заданні камандавання ў варожыя гарнізоны ў разведку, распаўсюджвала лістоўкі. За мужнасць і гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны М. Я. Лукашэвіч узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны другой ступені, медалём «За адвагу».
23 лютага 1988 года

Для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны стаўбчаніна Уладзіміра Сцяпанавіча Рудзіка кожны год у свята Перамогі паўставаў ў памяці той далёкі, але такі незабыўны дзень 1945-га, калі ён, малады чырвонаармеец, удзельнічаў у славутым Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве.
9 мая 1989 года

Жаданым госцем быў для вучняў і настаўнікаў Мікалаеўшчынскай СШ ветэран Вялікай Айчыннай вайны С. М. Дземідовіч. Было аб чым расказаць ветэрану.
1 верасня 1987 года

Піянеры ўручаюць кветкі ветэранам вайны.
2 ліпеня 1987 года

Былы баец партызанскага атрада імя Суворава М. Квасюк.
9 мая 1987 года

На здымку: (злева направа) ветэраны Вялікай Айчыннай вайны М. А. Вінярскі, Г. В. Чэкалін, М. А. Антонаў пасля сустрэчы з вучнямі СШ № 2 г. Стоўбцы разглядалі ў школьным музеі альбом, у якім адлюстраваны подзвігі былых франтавікоў і партызан. 9 мая 1986 года

Хор ветэранаў вайны і працы. 1983 год