Зборная Беларусі па міні-футболе — у Стоўбцах
З 2 па 5 лютага зборная Беларусі па міні-футболе правядзе вучэбна-трэніровачны збор на базе ФАК ДУ “ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна” г. Стоўбцы.
На спартыўнай стаўбцоўскай пляцоўцы ігракі збіраюцца ўжо не першы раз. Дасягнута дамова аб правядзенні дзвюх таварыскіх гульняў са зборнай Узбекістана на іх пляцоўцы — 7 і 9 лютага.
Як стала вядома, Узбекістан прыме чэмпіянат свету па міні-футболе ў гэтым годзе.
Леанід НАРАНОВІЧ