Меню

Адсутнічае кантроль за цэнамі. Стаўбчанін скардзіцца на высокія цэны ў прыватных магазінах

Общество

Стаўбчанін Іван Высоцкі звярнуў увагу на тое, што ў нас прыватныя магазіны гандлююць добра, але, на яго думку, адсутнічае кантроль за цэнамі.

Іх скачкі асабліва адчувальныя для тых, у каго крыніца даходаў – пенсія.

Перадаючы чуткі пра магчымае адкрыццё ў райцэнтры новага магазіна-«сецевіка», Іван Канстанцінавіч выказаў заклапочанасць «манапалізацыяй» гандлю, што таксама можа весці да павышэння рознічных цэн.

У аддзеле эканомікі райвыканкама патлумачылі, што Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2022 года нумар 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» вызначаны пералік рэгуляваных спажывецкіх тавараў (устаноўлена максімальная надбаўка, якую можа прымяніць суб’ект гаспадарання).

У працэсе арганізацыі гандлю суб’екты гаспадарання маюць права самастойна ўстанаўліваць парадак і ўмовы яго ажыццяўлення.

Адкрыццё новага гандлёвага аб’екта, у тым ліку і сеткавага, будзе спрыяць найбольш поўнаму задавальненню попыту насельніцтва і дасць дадатковую магчымасць пакупнікам – дзе купіць і па якім кошце.

Ад рэдакцыі дададзім, што санітарная служба раёна займаецца маніторынгам гандлёвых аб’ектаў, каб папярэдзіць факты продажу недабраякаснай прадукцыі, у якой сышоў тэрмін прыдатнасці і г. д.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем