Чарговыя снегапады не засталі ўрасплох камунальнікаў і дарожнікаў раёна
На расчыстцы мясцовых дарог і вуліц працуюць 23 адзінкі тэхнікі ДРБУ № 135 і дзевяць адзінак тэхнікі Стаўбцоўскага АКС.
“Рабочы дзень працягнуты. Усе работнікі падрыхтаваны да работы ў зімніх умовах. Запасаў паліва і пясчана-салянай сумесі дастаткова”, — зазначае начальнік ДРБУ № 135 Вадзім Савіцкі.
У Стаўбцоўскім АКС з учарашняга дня, 3 студзеня, работа арганізавана ў дзве змены. Тры аўтамабілі МАЗ і два трактары МТЗ-82, аснашчаныя адваламі, у комплексе чысцяць і пасыпаюць дарогі і вуліцы супрацьгалалёднымі матэрыяламі. Два невялікія трактары МТЗ-320 задзейнічаны адмыслова на расчыстцы і пасыпцы пешаходных дарожак у Стоўбцах.
“Сёння пачалі работу ў чатыры раніцы. Вядзем расчыстку не толькі ў Стоўбцах, але і ў Наваколасаве, Дзераўной. Працуем ва ўзаемадзеянні з аддзелам ДАІ”, — заўважае майстар участка добраўпарадкавання Стаўбцоўскага АКС Алена Фінагенава.
У Стоўбцах на ачыстцы прыдамавых тэрыторый уручную задзейнічаны 15 работнікаў, пешаходных пераходаў і прыпыначных пунктаў – дзевяць работнікаў.
Да ачысткі сваіх двароў у шматпавярховым мікрараёне можа далучыцца і кожны жадаючы жыхар горада.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ