Меню

«Тут можна знайсці падтрымку». Наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра аб клапатлівай працы работнікаў

Общество

Наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра падзяліліся, як з яго дапамогай павышаюць якасць свайго жыцця.

 Святлана МАЛЬКОВА:

– Мая дачка задаволена, што ёсць магчымасць змяніць  дамашнюю абстаноўку і  знайсці падтрымку ў спецыялістаў. Дзякуючы цэнтру людзі з інваліднасцю сацыялізуюцца ў грамадстве, раскрываюць свае здольнасці, у тым ліку і творчыя.

Валерый СЕРЖАН:

–       З радасцю наведваю цэнтр. Люблю розныя мерапрыемствы, сустрэчы з людзьмі. Чакаю адкрыцця новага будынка, дзе будзе больш месца для заняткаў.

Вераніка КОЖЫЧ:

– Імкнуся не прапускаць заняткі і сустрэчы. Для нас праводзіцца шмат мерапрыемстваў як мастацкага, так і духоўнага напрамку. Калектыў заўсёды ветліва ставіцца да нас, праяўляе клопат і ўвагу, прапаноўвае дапамогу.

Іна ГАПАНОВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем