Меню

У клубе даярак – адзінаццацітысячніцы з ААТ «Каганец»

Общество
Аператары машыннага даення Галіна Кухто, Іна Новік, Наталля Трацяк і Надзея Кухарчык заўсёды з адказнасцю адносяцца да даручаных абавязкаў

Па выніках работы за мінулы год чатыры аператары машыннага даення з ААТ «Каганец» атрымалі ў сярэднім ад кожнай каровы сваёй групы звыш адзінаццаці тысяч кілаграмаў малака.

У кагорце адзінаццацітысячніц – Надзея Кухарчык, лідар раённага спаборніцтва. Яе вынік складае 11 866 кілаграмаў малака. Надзея Міхайлаўна мясцовая, рупіцца на ферме дзявяты год. Жанчына сказала, што летась не ўдалося надаіць дванаццаць тысяч, але сёлета яна пастараецца гэтую «недарэчнасць» выправіць.

Шчыруе на малой радзіме і Наталля Трацяк. Стаж яе работы ў жывёлагадоўчай галіне гаспадаркі складае больш за дваццаць гадоў. Пачынала работу на свінагадоўчай ферме.

Галіна Кухто прыехала на работу ў гаспадарку з Віцебскай вобласці. Цяпер на пенсіі, але працягвае працаваць і сваімі дасягненнямі паказвае прыклад іншым. Руплівіца хваліць калектыў фермы, дзе пануюць узаемапавага і ўзаемавыручка, таму і работа ідзе спорна.

Іна Новік таксама з прыезджых. Увесь працоўны стаж работніцы звязаны з жывёлагадоўляй: прафесію даяркі асвоіла яшчэ школьніцай. Задавальняюць жанчыну ўмовы працы і заработная плата.

Дасягаць высокіх вынікаў працаўніцам дазваляюць стараннасць і добрасумленныя адносіны да работы.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

Рекомендуем