Меню

У Стаўбцоўскай ЦРБ запусцілі пасажырскія ліфты

Медицина

Запуск чатырох новых пасажырскіх ліфтаў у Стаўбцоўскай ЦРБ стала нагодай для ўрачыстага мерапрыемства. Гэту падзею асабліва чакала маламабільнае насельніцтва – пенсіянеры, пажылыя людзі, інваліды і інш.

Галоўны ўрач Стаўбцоўскай ЦРБ Інеса Дударэвіч паведаміла, што для бальніцы запуск ліфта — сапраўды свята. Гэта аблегчыць работу медыцынскага персаналу і зробіць прыемным наведванне паліклінікі жахарамі раёна. Кабіны абсталяваны поручнямі, а панэль кіравання размешчана на зручнай для маламабільных грамадзян вышыні. Інеса Сяргееўна падзякавала пацыентам, калектыву за разуменне да часовых нязручнасцей, генеральнаму дырэктару ААТ “Магілёўліфтмаш” — за своечасовую і якасную работу. Пажадала доўгага і бесперабойнага карыстання ліфтамі.

Пасажырскія ліфты сапраўды сучасныя і камфортныя для пацыентаў. Кабіна абсталявана гукавой сістэмай  — гэта зручна для людзей са слабым зрокам і пенсіянераў. На панэлі кіравання – кнопкі выкліку з дадаткова нанесаным шрыфтам Брайля.

 

Інеса Сяргееўна паведаміла, што замена ліфтавага абсталявання стала магчымай дзякуючы падтрымцы райвыканкама. На правядзенне работ і закупку ліфтаў з раённага бюджэту было накіравана 450 тыс. рублёў, на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі і заключэнне дзяржаўнай экспертызы – каля 18 тыс. рублёў. Гарантыя на эксплуатацыю ліфтавага абсталявання складае 1,5 года, на будаўніча-мантажныя работы — 5 гадоў.

Адной з першых апрабавала ліфт Святлана Граздзей з в. Тонава, якая прыйшла на прыём да ўрача з дачкой.

— Я разумею, што замена ліфтаў патрабавала часу і былі некаторыя цяжкасці. Не раз прыходзілася хутка рухацца па паверхах, што патрабавала больш часу. Зараз дзеючыя ліфты здымаюць шмат пытанняў  не толькі для людзей с нарушэннямі апорна-рухальнага апарату і пажылых пацыентаў, але і для сямей з дзецьмі.  Новыя ліфты прыгожыя, бяспечныя і бясшумныя. Ліфт для нас — сапраўдны памочнік.

Жыхар в. Дзераўная Сцяпан Шульгевіч з дачкой Наталляй Грыгарцэвіч звярнуўся на прыём да ўрача і адразу ацаніў знешні выглыд ліфтаў.

— Замена ліфтаў была патрэбна для камфорту. Зараз прыемна зайсці ў ліфт: яркія лямпы, поручні, люстэрка. Усё прыцягвае увагу. Будзе зручна і пажылым людзям, і пацыентам, якім цяжка перамяшчацца.

Валянціна КОЦІКАВА са Стоўбцаў таксама задаволена, што ліфт запусцілі.

— У мяне праблемы з нагамі, таму адчуваю некаторыя цяжкасці пры наведванні паліклінікі. Работа ліфтаў — палягчэнне для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. З разуменнем аднеслася да замены ліфтавага абсталявання.

Са станоўчага боку ацэньвае запуск пасажырскіх ліфтаў і медыцынскі персанал паліклінікі. Так, медрэгістратар Вольга РЫМАШЭЎСКАЯ лічыць, што пацыенты будуць адчуваць сябе больш камфортна.

— Калі не працавалі ліфты, у паліклініцы не было праблем. Для маламабільных пацыентаў, пажылых людзей і пацыентаў з траўмамі складана было падняцца нават на другі паверх, таму быў арганізаваны прыём спэцыялістаў на першым паверсе паліклінікі. Сучасныя ліфты маюць і прывабны выгляд, і функцыянальнасць: бясшумны плаўны рух, вялікія кнопкі і інш.

Іна ГАПАНОВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем