мобильная версия
Прамень

Нумар №34

Нумар №34 ад 21.05.2013

Кароткім радком

Фото
У НАШАЙ КРАІНЕ.
У ВОБЛАСЦІ

З высокім рэйтынгам

Падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны рэспублікі за першы квартал.

Дзеля дня заўтрашняга

Дырэктар філіяла "Стоўбцы" УП "Мінскі мясакамбінат" Рамуальда Бурдукевіч вярнулася з міжнароднай выстаўкі ў Германіі, якую наведала ў складзе дэлегацыі Мінскай вобласці.

"Кацюшу" спявалі разам

Да вучняў першага класа СШ № 3 г. Стоўбцы прыехаў у госці ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Паўлавіч Ярашэвіч з вёскі Перакопаўшчына. Колькі працуе ў школе Галіна Латушка – а гэта не адзін дзесятак гадоў, – патрыятычнае выхаванне вучняў яна праводзіць на прыкладзе верных сыноў сваёй Айчыны, хто ў гады ваеннага ліхалецця, ахвяруючы сваім жыццём заваёўваў перамогу над захопнікамі нашай зямлі. У ліку такіх людзей бацька Галіны Мікалаеўны Мікалай Паўлавіч.

Не чужыя ўзнагароды

Фото
Хто стане аспрэчваць, што майскія святы адарылі сапраўдным суквеццем. Свята працы, Вялікдзень, Дзень Перамогі, ды і наш прафесійны Дзень друку. А тут і надвор'е як на заказ – яркае сонца, цеплыня сапраўды летняя.

Букету дадзена "адстаўка"?

Адгуляўшы столькі выхадных дзён, нельга паспрачацца з тым, што май – сапраўды святочны месяц. Але ў жыцці кожнага з нас, у нашых сем'ях і калектывах здараецца дастаткова розных прыемных нагодаў не толькі майскімі днямі. Як кажуць, не аднымі букетамі з першай вясенняй зеляніны віншуем мы адзін аднаго. З самымі лепшымі пачуццямі, незалежна ад пары года, дорым сваім блізкім і калегам букеты лета, восені, зімы… У розным кантэксце яны выступаюць і знакамі кахання, і знакамі прызнання, павагі. Згадзіцеся, што букеты, падораныя на рабоце, носяць асаблівы шарм.

Чые рукі запатрабаваны?

На ўліку ў дзяржаўнай службе занятасці па стану на 1 красавіка 2013 года зарэгістравана 149 жыхароў раёна, з іх 77 – беспрацоўных. Узровень беспрацоўя складае 0,4 працэнта.

Маршрутная сетка скарачацца не будзе

Фото
Прамая тэлефонная лінія з дырэктарам аўтапарка № 17 Іванам Бычкевічам прайшла актыўна, у форме канструктыўнага дыялогу з жыхарамі раёна і заклікана палепшыць арганізацыю аўтобуснага руху на Стаўбцоўшчыне.

Захаваць здароўе дапамогуць прафілактычныя мерапрыемствы

Фото
На прамую тэлефонную лінію, якая ладзілася з галоўным ветэрынарным урачом раёна Анатолем Гусачонкам, ад жыхароў паступіла некалькі актуальных пытанняў, на якія былі дадзены змястоўныя і абгрунтаваныя адказы.

Новае аўто са старым нумарам

“Хачу прадаць аўтамабіль і захаваць для свайго новага аўтамабіля старыя рэгістрацыйныя знакі. На працягу многіх гадоў яны былі для мяне ўдалымі. Адкажыце, калі ласка, ці магчыма гэта?”

Дзесяць колераў вясёлкі

Фото
Стаўбцоўскі фестываль маладзёжнай творчасці "Вясёлка талентаў-2013" – з'ява, не пазбаўленая крэатыўнасці і эксклюзіву, напрыклад, у выглядзе банкіра за піяніна або танцуючага адміністратара.

Піянерскі салют – на плошчы Бессмяротнасці

Фото
Па добрай стаўбцоўскай традыцыі, напярэдадні Дня Перамогі на плошчы Бессмяротнасці прайшоў урачысты прыём у піянеры.

Экспазіцыі баявой славы

Менавіта школьныя музеі аказалі вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы раённай кнігі "Памяць". Экспазіцыі іх захоўваюць матэрыялы і ўспаміны ветэранаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны. Многія школы ў новых пакаленнях вучняў працягваюць традыцыі краязнаўчай работы. Асабліва актывізуецца работа падчас летніх канікул: экспазіцыі папаўняюцца новымі матэрыяламі, такімі каштоўнымі для музейных архіваў.

Па лабірынтах з "Адкрытым пытаннем"

Фото
На тэматычнай дыскатэцы ў кінатэатры "Беларусь" старшакласнікам прапанавалі выказаць свае адносіны да наркотыкаў. На прапанову адгукнуліся многія, на сцікерах кожны напісаў уласнае: "Лабірынт смерці", "Гэта – залежнасць", "Наркотыкі – зло" і т. п.

Калектывы са званнем

Адбыўся абласны ХVІ агляд аматарскіх "народных" і "ўзорных" калектываў Мінскай вобласці. Камісія ў складзе прафесіяналаў у галіне мастацтва давала ацэнку ансамблям, перад якімі стаяла сур'ёзная задача – пацвердзіць прысвоенае ім раней ганаровае званне. На агляд яны рыхтавалі творчую праграму.

Конкурс юных кампазітараў

У зале Беларускага саюза кампазітараў адбыўся ІV адкрыты гарадскі конкурс сучаснай музыкі "Новыя гукі свету" па намінацыях "кампазіцыя", "фартэпіяна", "эстрадныя спевы".

Вясёлка надзей

Юныя музыканты Стаўбцоўскай школы мастацтваў вярнуліся з конкурсу з узнагародамі.

За пуцёўку ў Лондан

Фото
"Кубак нацый Данон" – такую гучную назву маюць спаборніцтвы дзіцячых камандаў, якія праводзяць Міністэрства адукацыі рэспублікі, асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" і вядомая фірма. Разам з Кубкам пераможцы рэспубліканскага турніру атрымаюць пуцёўкі для паездкі ў славуты Лондан. А пакуль ідуць рэгіянальныя спаборніцтвы, арэнай якіх для вызначэння прэтэндэнтаў ад Мінскай вобласці стаў наш стадыён "Юнацтва".

Хто з рускіх не любіць адпачываць?

Папулярнымі месцамі адпачынку для расіян з'яўляюцца беларускія здраўніцы і турысцкія комплексы. У майскія дні, калі для расіян былі аб'яўлены пасхальныя канікулы, яны пакінулі вялікія гарады і выехалі бліжэй да прыроды.